"Шкрабанка" да Пасхі Печать
30.04.2019 11:38

Напярэдадні светлай Пасхі навучэнцы ДУА «Любанскі ЦДТ» прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе “Аздабленне Вялікодных яек у тэхніцы “шкрабанка” ў рамках мастацкай акцыі “Фарбы Вялікадня”.

Вопытам аздаблення Вялікодных яек у тэхніцы “шкрабанка” падзялілася Вакульчык Марына Уладзіміраўна – народны майстар Беларусі з вёскі Дарасіно.