Календарь

Joomla календарь

Важно

 

 

Аб той зямлі, дзе нарадзіўся… PDF Печать
19.02.2019 16:33

У кожнага чалавека, які меў шчасце калісьці нарадзіцца на нашай, такой маленькай і разам з тым такой неабдымнай зямлі, абавязкова ёсць свой пяшчотны, непаўторны куток, які ў вялікім і шырокім паняцці – Радзіма, займае сваё асблівае месца. Для нас – гэта наша Любаншчына.

Цяжка не пагадзіцца з тым, што на роднай зямлі вясновыя крыніцы самыя бурлівыя, летнія промні сонца самыя цёплыя, а восеньскія грыбныя дажджы самыя урадлівыя. І як не любіць родны край, калі ён заўсёды прыветліва і шчыра сустракае цябе, дапамагае пераадольваць жыццёвыя цяжкасці і няўдачы?! А падцвяржаць любоў, як вядома, трэба справамі.

У год малой радзімы, напярэдадні свята незалежнасці і святкавання 95-годдзя стварэння Любаншчыны, удзельнічаючы ў розных конкурсах, віктарынах, творчых сустрэчах, педагогі і навучэнцы змогуць даказаць, і ў першую чаргу сабе, што кожны куточак нашай маленькай радзімы з’яўляецца ўнікальным, непаўторным, варты нашай увагі і клопату.

            Вядома, для чалавека родная зямля пачынаецца з тых вобразаў, што ён бачыць кожны дзень: калі ён ідзе ў школу, на працу, дзе адпачывае, займаецца любімай справай. 16 лютага у Цэнтры дзіцячай творчасці сабраліся навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах і іх педагогі, каб падарыць роднай зямельцы свой талент, свае цудоўныя памкненні да ўсяго добрага, светлага, прыгожага.

На творчай лабараторыі “Аб той зямлі, дзе нарадзіўся”, дзеці стваралі свае маленькія шадэўры – калажы сваёй малой радзімы. У зале вітала крышачку хвалюючая, цёплая атмасфера і было вельмі прыемна, што гэта мерапрыемства абмежавана геаграфічна не толькі горадам, але і раёнам.

            У пачатку і ў канцы мерапрыемства гучалі песні, танцы з удзелам навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах “Нотка” і “Пацешкі”, а закончылася мерапрыемства дзіцячым флэш-мобам “Беларусь”.

Просмотр изображений в онлайн галерее Flickr:
http://cdt.roo.ljuban.by/index.php/2017-09-20-12-59-26/265-2019-02-19-13-38-22#sigProIdfd33da5d62