Выхаванне на аснове традыцый |
![]() |
![]() |
29.04.2017 17:29 |
Педагогі Цэнтра дзіцячай творчасці Радкевіч Алена Рыгораўна і Стасюк Любоў Віктараўна разам з навучэнкамі аб*яднанняў Бранавіцкай Ілонай і Стасюк Лізаветай прэзентавалі у г.Мінску праект «Традыцыйны жаночы касцюм беларусаў», з якім прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе праектна-даследчых работ «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка».
Прэзентацыя адбылася 27 красавіка ў выставачным комплексе БЕЛЭКСПА ў рамках ХVΙΙ рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі «Правільны прафесійны выбар – упэўненае будучае маладога пакалення». Прадстаўлены п Выхаванне на аснове традыцый едагогамі праект адзначаны Дыпломам ΙΙ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам, якія і былі уручаны падчас прэзентацыі. Нашы віншаванні з поспехам!
|